Мінкультуры: "Лістападзік" узнімае важныя тэмы і прывівае дзецям і падлеткам вечныя каштоўнасці
"Кінафорум стаў традыцыйным і папулярным не толькі ў нашай краіне, але і за мяжой па адной простай прычыне. Ён дапамагае прывіваць падрастаючаму пакаленню вечныя каштоўнасці, адкрываць новыя таямніцы ўласнай душы, узнімаючы такія важныя тэмы, як дружба, любоў да радзімы, любоў да бліжняга", - сказала Радміла Зайцава.