Лукашэнка даручыў да 1 студзеня ўнесці яму ўзгодненыя прапановы па ўдасканаленні навуковай сферы
На нарадзе старшыня Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Уладзімір Каранік унёс шэраг прапаноў па ўдасканаленні навуковай дзейнасці. Аляксандр Лукашэнка даручыў прэм'ер-міністру разгледзець адпаведныя пытанні ва ўрадзе з прыцягненнем пры неабходнасці іншых адказных.