Пуцін яшчэ на пачатку 2000-х казаў Бушу, што Ўкраіна «штучная дзяржава»
Кіраўнік Расеі Ўладзімір Пуцін у сваіх гутарках з прэзыдэнтам ЗША Джорджам Бушам-малодшым у 2000-я гады казаў аб непрымальнасьці для Масквы ўступленьня Ўкраіны ў NATO, называў Украіну «штучнай дзяржавай», а таксама намякаў на тое, што NATO варта было б запрасіць уступіць у альянс саму Расею.