У Сырыі адбыўся выбух у мячэці. Ёсьць загінулыя і параненыя
У сырыйскім горадзе Хомс адбыўся выбух у мячэці, паведаміла дзяржаўнае агенцтва SANA. Паводле папярэдніх зьвестак, загінулі як мінімум восем чалавек і 18 атрымалі раненьні.