Асуджаным за «экстрэмізм» забаранілі працаваць з дзецьмі: у Беларусі ўступілі ў сілу новыя нормы закону
У Беларусі пачалі дзейнічаць асобныя палажэньні закону «Аб зьмене законаў у пытаньнях забесьпячэньня правоў дзяцей», прынятага летась у ліпені. Адна з ключавых навацыяў — забарона на пэдагагічную дзейнасьць для асобаў, засуджаных за «злачынствы экстрэмісцкай накіраванасьці».