«У сілавікоў кепская сувязь, а вінаватыя радыёаматары». Чаму людзей з аматарскімі радыёстанцыямі абвінавацілі ў здрадзе дзяржаве
Беларуская дзяржаўная тэлевізія паведаміла пра затрыманьне 7 радыёаматараў, імёны трох зь іх назвалі. Нібыта яны «перахоплівалі дзяржаўныя сакрэты». Расказваем, чым насамрэч займаюцца радыёаматары і пры чым тут дзяржаўныя сакрэты.