Яго музыка - адлюстраванне беларускіх абрадаў. Да 140-годдзя з дня нараджэння Аляксея Туранкова
Камерныя творы Аляксея Туранкова да гэтага часу знаходзяцца ў рэпертуары музыкантаў - і ў сваіх арыгінальных версіях, і ў перакладаннях для іншых інструментаў. "А знакамітую оперу "Кветка шчасця" і іншыя яго творы праходзяць у музычных каледжах і ВНУ", - расказала Надзея Бунцэвіч.