Мінэнерга: у сувязі з пахаладаннем узмацняецца кантроль за энергасістэмай
У Міністэрстве энергетыкі прайшло пасяджэнне камісіі па надзвычайных сітуацыях - у рамках выканання раней дадзеных даручэнняў кіраўніка дзяржавы аб своечасовай падрыхтоўцы да работы ў складаных умовах надвор'я, у сувязі з прагназуемым пагаршэннем надвор'я і паніжэннем тэмпературы паветра.