The New York Times: На працягласьць жыцьця упляваюць гены, а не лад жыцьця
Амэрыканскае выданьне The New York Times піша пра высновы навуковага дасьледаваньня, апублікаваныя ў часопісе «Science»: патэнцыйная працягласьць жыцьця чалавека ў значнай ступені вызначаецца генэтыкай — незалежна ад таго, наколькі здаровы лад жыцьця ён вядзе.