«Яе маштаб саступае толькі перасьледу за пратэсты 2020». Што вядома пра «Справу Гаюна» праз год пасьля ўзлому праекту
Аб тым, што да сілавікоў маглі трапіць пэрсанальныя зьвесткі інфарматараў праекту «Беларускі гаюн», стала вядома 5 лютага 2025 году. За год, які прайшоў з гэтага часу, правабаронцам стала вядома пра арышт больш чым 150 зь іх. Рэальная лічба затрыманых можа быць большай нават у 10 разоў.