У Маскве заявілі аб замаху на генэрала-выведніка, якога ў Эўразьвязе лічаць адказным за выкарыстаньне «Навічка»
У Сьледчым камітэце Расеі паведамілі, што завялі крымінальную справу паводле факту замаху на жыцьцё генэрал-лейтэнанта Міністэрства абароны Расеі Ўладзіміра Аляксеева.