Агонь Зімовых Алімпійскіх гульняў запалены ў Мілане і Карціна-д'Ампецы
У фінальнай частцы цырымоніі з прывітальнай прамовай выступілі старшыня арганізацыйнага камітэта Гульняў-2026 Джавані Малага і кіраўнік Міжнароднага алімпійскага камітэта Кірсці Ковентры, для якой гэта Алімпіяда з'яўляецца першай на пасадзе кіраўніка МАК. Прэзідэнт Італіі Серджа Матарэла аб'явіў Гульні адкрытымі.