Новы спадарожнікавы здымак зафіксаваў імаверныя машыны комлексу «Арэшнік» пад Крычавам
Атрыманы Свабодай спадарожнікавы здымак сьведчыць пра тое, што на былым вайсковым аэрадроме «Крычаў-6» працягваецца актыўнае разгортваньне вайсковай базы. Упершыню на здымку можна заўважыць верагодныя машыны з ракетнага комплексу «Арэшнік», а таксама новую тэхніку і будынкі.