Абвал: вынікі гандлю Беларусі з Эўразьвязам у 2025 годзе
У параўнаньні з 2024 годам беларускі экспарт тавараў у краіны ЭЗ зьнізіўся летась утрая, імпарт тавараў у Беларусь з ЭЗ — на 40%. У параўнаньні з 2021 годам таварны экспарт Беларусі ў ЭЗ зьменшыўся амаль у 14 разоў. Пра гэта сьведчаць сьвежыя зьвесткі, апублікаваныя Эўрастатам.