Украіна ня будзе байкатаваць зімовую Паралімпіяду, нягледзячы на допуск дзяржаўных сьцягоў Расеі і Беларусі
У Кіеве жорстка засудзілі рашэньне Міжнароднага алімпійскага камітэту дазволіць на Паралімпійскіх гульнях выкарыстаньне дзяржаўных сьцягоў Беларусі і Расеі, але не зьбіраюцца байкатаваць спаборніцтвы.