З трэцяй спробы і ў 10 разоў таньней прадалі Ілаўскі вінзавод — прадпрыемства, якому амаль 200 гадоў
18 лютага на таргах, якія адбыліся на пляцоўцы «Белрэалізацыя», прадалі вінзавод у вёсцы Ілава Мядзельскага раёну. Прадпрыемства спрабавалі прадаць цягам мінулага году ўжо некалькі разоў.