Як беларускія «піраты» паплывуць у Данію па крыж Соф’і Менскай. Расказвае «каралева піратаў»
Беларуская актывістка Марыя Грыц блізкая да зьдзяйсьненьня, як яна сама кажа, авантурнай ідэі — зрабіць копію крыжа княгіні Соф’і Менскай (больш вядомага як крыж Дагмар) і разам зь іншымі беларусамі на караблі паплыць у Капэнгаген, дзе ў музэі захоўваецца арыгінал крыжа ХІІ стагодзьдзя.