Ад арабіцы да «Акрэсьціна»: Што даведаюцца іншаземцы з новай кнігі пра Беларусь па-ангельску
Новая кніга пра Беларусь прапануе замежнаму чытачу шматузроўневую гісторыю Беларусі — ад Полацкага княства да пратэстаў 2020 году і вайны ва Ўкраіне. Адна з аўтараў, Вераніка Лапуцька, падкрэсьлівае: важна было ня толькі апісаць падзеі, але і патлумачыць, як яны сфармавалі сучасных беларусаў.