«Я адразу закахалася ў ягоныя вочы». Жонка-украінка і сябар расказваюць пра загінулага беларускага добраахвотніка Васіля «Дзіра» Рапіцкага
Васіль Рапіцкі прыехаў на адпачынак у Крым і больш адтуль не вярнуўся ў Беларусь. Пайшоў на вайну, бо ня мог інакш. Захапляўся матацыкламі, рэканструкцыяй Другой сусьветнай і пошукам скарбаў.