Улады Беларусі перадалі Кіеву асуджаную ўкраінку ў абмен на вызваленьне з Украіны двух расіянак з Курскай вобласьці
Губэрнатар Курскай вобласьці паведаміў, што ў часе апошняга абмену палоннымі паміж расейскім і ўкраінскім бокам, улады Беларусі вызвалілі і перадалі Ўкраіне асуджаную ўкраінку ў абмен на двух жыхарак Суджанскага раёну Курскай вобласьці — бабулю і ўнучку ва ўзросьце адпаведна 85 і 42 гадоў.