«Працуем для гэтай мэты». Спэцпасланьнік Коўл пракамэнтаваў ліст былой палітзьняволенай
Спэцыяльны пасланьнік прэзыдэнта ЗША ў Беларусі Джон Коўл на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Х падзяліўся навіной пра зварот былой палітзьняволенай, Кацярыны Андрэевай (Бахвалавай) да прэзыдэнта Дональда Трампа, самога Коўла і намесьнік памочніка дзяржаўнага сакратара ЗША Крыстафэра Сьміта.