У ФК «Слонім 2017» з`явяцца новыя футбалісты

Сяргей Кашэль

Новым паўабаронцам клуба стане Сяргей Кашэль 1986 года нараджэння. Ён выхаванец ДЮСШ №5 горада Бабруйска і «Дынама» Мінск, мае даволі багаты вопыт. У свой час ён выступаў за «Дынама-Юні» «Змену», МТЗ-РІПА, «Дзіжванагі» (Латвія), «Белшыну», ФК «Мінск», «Рудзенск», «Мінск-2», «Крумкачы», «Славію-Мазыр». У мінулым сезоне футбаліст гуляў за НФК, дзе ў 24 матчах закінуў 4 мячы.

Арцём Кільіманаў

Абаронца Арцём Кільіманаў будзе выступаць за слонімскі футбольны клуб на правах арэнды. У мінулым сезоне ён гуляў за ФК «Баранавічы». Трансферны кантракт, які падпісалі бакі, прадугледжвае часовы пераход гульца ў склад слонімскага футбольнага клуба. Арцём Кільіманаў 1998 года нараджэння. Раней з баранавіцкай каманды ў ФК «Слонім 2017» перайшлі паўабаронца Данііл Сілінскі і абаронца Артур Чудук.

Данііл Сілінскі

— З футбольнага клуба «Баранавічы» ўзяты адны з лепшых гульцоў. Па тэхнічнай падрыхтоўцы, працаздольнасці і характару да іх няма нараканняў — яны павінны дапамагчы нашай камандзе. Артур Чудук быў капітанам ФК «Баранавічы», выводзіў з капітанскай павязкай нашу каманду ў таварыскім матчы з «Лідай», — сказалі ў прэс-службе.

Артур Чудук

Брамнікам ФК «Слонім 2017» стане Андрэй Напорка 1994 года нараджэння. Андрэй — выхаванец ФК «Мінск», выступаў за «Прамень», футбольныя клубы «Клецк» і «Узда».

Андрэй Напорка

У лютым у слонімскую каманду увайшлі футбалісты з ФК «Нёман» Гродна брамнік Максім Шышлоў і з ФК «Смаргонь» абаронца Аляксей Лазко.

Максім Шышлоў

Фота ФК «Слонім 2017»

Сообщение У ФК «Слонім 2017» з`явяцца новыя футбалісты появились сначала на Газета Слонімская.

Читайте на сайте