У нядзелю ў Слонімскім драмтэатры прэм’ера: пакажуць «Вясёлыя гісторыі» паводле Чэхава

Тонкі гумар, сарказм і разам з тым цёплае стаўлянне да праяваў чалавечых пачуццяў — характэрныя рысы ўсіх твораў Чэхава. Пра ўсё гэта і не толькі вядзецца ў новым спектаклі.

У спектаклі занятыя артысты Ірына Яцук, Сяргей Яўменаў, Наталля Шугай, Ігар Макараў, Вікторыя Міхальчык, Дзіяна Федасевіч (Юлія Чурыла), Наталля Кліменка, Галіна Ерамейчык, Уладзімір Навумік, Багдан Клімаў і Надзея Ільчанка.

Рэжысёр-пастаноўшчык спектакля — галоўны рэжысёр тэатра Васіль Сявец.

Спетакль ідзе на рускай мове. Пачатак у 17.00. Кошт квітка 14 рублёў.

Таксама ў няделю, 19 мая, для дзяцей пакажуць казку на рускай мове «Чырвоны каптурык».

Пачатак у 12.00. Кошт квітка 8 рублёў.

Фота https://slonimteatr.by

Читайте на 123ru.net