Пажары на Гродзеншчыне: у Гродне гарэла кватэра і два легкавікі

За апошнія суткі ў Гродзенскай вобласці здарыліся тры пажары, паведамляе МНС  

Днём 17 мая на вуліцы Курчатава ў Гродне гарэла кватэра ў жылым шматкватэрным доме. У выніку ўзгарання пашкоджана дэкаратыўная аздоба сцяны на балконе.

У гэты ж дзень на бульвары Ленінскага Камсамола ў Гродне гарэў легкавік. Агонь пашкодзіў маторны адсек і лакафарбавае пакрыццё машыны.

Яшчэ адзін легкавік гарэў у гэты дзень у Гродне на вуліцы Разіна. Там таксама агонь пашкодзіў лакафарбавае пакрыццё і маторны адсек машыны.

Прычыны пажараў высвятляюцца.

Читайте на 123ru.net