Пажары на Гродзеншчыне: у Слонімскім раёне гарэла хата і гаспадарчая пабудова

За апошнія суткі ў Гродзенскай вобласці здарыліся тры пажары, адзін чалавек выратаваны, дзевяць эвакуіраваны, паведамляе МНС

Пасля пажару ў хаце ў Савічах

17 чэрвеня ў 17.09 выратавальнікам паступіла паведамленне пра пажар у хаце, якая выкарыстоўваецца як лецішча ў вёсцы Савічы Слонімскага раёна, і гаспадарчай пабудовы на падворку. У выніку ўзгарання пашкоджаны дахі і сцены будынкаў.

Пажар у цэху паўфабрыкатаў у Навагрудку

Раніцай 17 чэрвеня на вуліцы Міцкевіча ў Навагрудку адбыўся пажар на ўчастку па вырабу замарожаных паўфабрыкатаў. У выніку пажару пашкоджана фрыцюрніца і закурадымлены сцены ў будынку. Людзі не пацярпелі.

Тушаць пажар у Гродне

Вечарам 17 чэрвеня на Індурскай шашы ў Гродне гарэла трохпакаёвая кватэра на першым паверсе шматпавярховіка. У выніку ўзгарання на кухні пашкоджана кухонная мэбля, закурадымлены сцены і столь у кватэры. Работнікі МНС з прымяненнем маскі для дыхання выратавалі мужчыну з кватэры на паверх вышэй. Таксама з пад’езда былі эвакуіраваны 9 чалавек. Пацярпелых няма.

Пасля пажару ў кватэры ў Гродне

Прычыны пажараў высвятляюцца.

Фота МНС

Читайте на 123ru.net