У Іўеўскім раёне гарэў корманарыхтоўчы камбайн, а ў Астравецкім — кватэра і гаспадарчая пабудова

За апошнія суткі ў Гродзенскай вобласці здарыліся тры пажары, паведамляе МНС

Камбайн «Палессе»

30 чэрвеня ў 06.03 выратавальнікам паступіла паведамленне пра загаранне корманарыхтоўчага камбайна КЗР-10 УЭС-2-250А «Палессе» 2012 года выпыску ў полі каля аграгарадка Ліпнішкі Іўеўскага раёна. У выніку пажару пашкоджана абсталяванне маторнага адсека камбайна.

Гарэла кватэра ў Астраўцы

Таксама 30 чэрвеня гарэла двухпакаёвая кватэра ў пяціпавярховіку на вуліцы Валадарскага ў Астраўцы. Агнём пашкоджана маёмасць, закурадымлены сцены і столь у кватэры.

Наступствы пажару ў кватэры

У гэты ж дзень у вёсцы Едаклані Астравецкага раёна цалкам згарэла прыватная гаспадарчая пабудова.

Згарэла гаспадарчая пабудова ў Астравецкім раёне

Прычыны пажараў высвятляюцца.

Фота МНС

Читайте на 123ru.net