У Слоніме на экскурсію да выратавальнікаў прыйшлі вучні са школьных лагераў СШ №8 і ДЮСШ №3
Падчас мерапрыемства інспектары прапаганды МНС навучалі школьнікаў дзеянням у надзвычайнай сітуацыі і тлумачылі правілы бяспечных паводзін на летніх канікулах.
Асаблівую ўвагу прадстаўнікі МНС звярнулі на тое, як патрэбна сябе паводзіць на вадаёмах, каб не стаць ахвярай вады.
Хлопчыкі і дзяўчынкі з цікавасцю ўдзельнічалі ў конкурсах і віктарынах, які падрыхтавалі для іх выратавальнікі.
Таксама былі традыцыйныя ў такіх выпадках знаёмствы з пажарнай тэхнікай і баявым адзеннем агняборцаў.
Дзеці таксама пабылі ў цэнтры аператыўнага кіравання, куды паступаюць званкі па нумарах 101 і 112 і атпрацавалі алгарытм выкліку экстаранных службаў.
Фота МНС