У Гродне матацыкліст патрапіў у бальніцу — кіроўца “Лексуса” не ўступіў дарогу

9 ліпеня каля 21.30 ў Гродне адбылося ДТЗ, у выніку якога быў траўмаваны кіроўца матацыкла “Мінск”, паведамляе абласная ДАІ  

Пасля сутыкнення ў Гродне

Устанавілі, што 23-гадовы кіроўца легкавіка “Лексус” ехаў на скрыжаванні з Лідскай вуліцы ў бок Румлёўскага праспекта ў Гродне, выконваў паварот улева з паласы, якая дазваляе толькі рух прама, праявіў няўважлівасць, не пераканаўся ў бяспецы, не ўступіў дарогу і сутыкнуўся з сустрэчным матацыклам “Мінск” пад кіраваннем 28-гадовага матацыкліста.

У выніку ДТЗ матацыкліст быў шпіталізаваны ў бальніцу з дыягназам палітраўмы і закрыты пералом правай прамянёвай косткі.

ДАІ заклікае кіроўцаў быць больш уважлівымі на дарогах і не парушаць ПДР.

Фота ДАІ

Читайте на 123ru.net