У Індуры затрымалі п’янага бяспраўніка

Падчас размовы высветлілася, што 39-гадовы кіроўца мае відавочныя прыкметы алкагольнага ап’янення. Медыцынскі агляд паказаў звыш 0,8 прамілі алкаголю ў арганізме мужчыны.

У пратаколе апытання ён патлумачыў, што ў 14.00 прыехаў на возера ў аграгарадок Луцкаўляны, дзе з сябрамі ўжываў спіртныя напоі. Каля 20.40 сеў за руль і накіраваўся ў бок Гродна, але ў Індуры быў спынены супрацоўнікамі ДАІ.

Правоў кіравання мужчына не меў і ў бліжэйшыя 5 гадоў атрымаць іх не зможа. Таксама яму пагражае штраф да 200 базавых адзінак, адзначаецца ў паведамленні.

Читайте на 123ru.net