Слонімшчына сёмы раз запрашае на брэндавае свята лёну

Брэндавае свята лёну "Блакіт нябёсаў" адбудзецца 28 ліпеня ў аграгарадку Міжэвічы Слонімскага раёна. Яно будзе сёмае па ліку.

Імпрэза пройдзе на прыклубнай тэрыторыі і пачнецца ў 14 гадзін.

Спачатку адбудзецца ўрачыстае адкрыццё свята пад назвай «Дзе лён шануюць, берагуць, там будзе што і апрануць». Затым яно прадоўжыцца працай тэматычных пляцовак «Вандруем разам з лёнам», «Дэфіле ў ільняных касцюмах», «Роднае моднае».

Госці свята змогуць пакаштаваць стравы з дабаўленнем лёну, зрабіць ляльку з лёну і навучыцца вязаць на спіцах.

Каля клуба будзе працаваць музей пад адкрытым небам «Ад вытокаў да сённяшняга». Удзельнікаў і гасцей будзе забаўляць спевамі народны вакальны ансамбль «Славяначка».

Для дзяцей таксама прадугледжана мноства забаў: інтэрактыўная праграма, атракцыёны, аквагрым, бяспройгрышная латарэя.

Свята будзе працягвацца дзве гадзіны.

 

Читайте на 123ru.net