У Зэльвенскім раёне гарэла збожжасушылка, а ў Смаргоні — легкавік

1 жніўня ў 04.24 выратавальнікам паступіла паведамленне пра пажар на збожжасушылцы на тэрыторыі КСУП «Бародзічы» ў аграгарадку Бародзічы Зэльвенскага раёна.

Работнікі МНС разам з персаналам сушылкі выратавалі ад агню 60 тон яравога ячменю. Людзі не пацярпелі.

У Смаргоні гарэў легкавік

31 ліпеня ў 10.41 выратавальнікам паведамілі пра ўзгаранне легкавіка на вуліцы Аляксандра Дзяругі ў Смаргоні.

Наступствы ўзгарання легкавіка ў Смаргоні 1 жніўня

Агнём знішчаны салон, пашкоджаны маторны адсек і лакафарбавае пракрыццё машыны.

Прычыны пажараў высвятляюцца.

Фота МНС

Читайте на 123ru.net