У Ваўкавыску гарэў легкавік, а ў Карэліцкім раёне — грузавік

За апошнія суткі ў Гродзенскай вобласці здарыліся два пажары, паведамляе МНС  

2 жніўня ў 18.27 выратавальнікам паступіла паведамленне пра ўзгаранне легкавога аўтамабіля ў прыватным гаражы на Паўднёвай вуліцы ў Ваўкавыску. У выніку пажару пашкоджаны маторны адсек і салон машыны.

Таксама вечарам 2 жніўня ў полі каля аграгарадка Лукі Карэліцкага раёна загарэўся грузавік МАЗ-555147 2012 года выпуску, які перавозіў збожжа. У выніку ўзгарання пашкоджана кабіна аўтамабіля, маторны адсек і лакафарбавае пакрыццё кузава. Работнікі МНС разам з кіроўцам выратавалі ад агню 10 тон пшаніцы сёлетняга ўраджаю, якую вёз грузавік.

Прычыны пажараў высвятляюцца.

Читайте на 123ru.net