У Лідскім раёне п’яны хлопец разбіў акно ў будынку і зарабіў сабе крымінальную справу

Шпурнуў у акно кавалак асфальту

Міліцыянеры ўстанавілі, што ў канцы ліпеня на Новай вуліцы у вёсцы Агароднікі Лідскага раёна 23-гадовы мясцовы жыхар у стане алкагольнага ап’янення шпурнуў кусок асфальту ў акно бліжэйшага будынка і разбіў шкло.

Малады чалавек патлумачыў міліцыянерам, што ў той дзень пасварыўся з маці і такім чынам вымясціў сваю агрэсію.

Сваімі дзеяннямі вясковец нанёс матэрыяльныя страты прадпрыемству, на балансе якога знаходзіцца будынак. Супраць маладога чалавека ўзбудзілі крымінальную справу па ратыкуле «Хуліганства».

Фота УУС

Читайте на сайте