У Астравецкім раёне гарэла вясковая крама
1 верасня ў 02.26 выратавальнікам паступіла паведамленне пра пажар у краме ў аграгарадку Камялішкі Астравецкага раёна. У выніку ўзгарання пашкоджана электраправодка ў кацельні. Пацярпелых няма. Маёмасць і тавар у краме не пашкоджаны.
31 жніўня ў 05.19 выратавальнікам паведамілі пра пажар у прыватнай гаспадарчай пабудове ў вёсцы Асташына Навагрудскага раёна. У выніку знішчана маёмасць, перакрыцці і дах у будынку.
1 верасня ў 03.43 стала вядома пра пажар на 4-м паверсе шматпавярховіка на вуліцы Пушкіна ў Гродне. У выніку ўзгарання пашкоджаны пасцельныя прыналежнасці.
Таксама ноччу 1 верасня здарыўся пажар у смеццевай камеры шматкватэрнага дома на вуліцы Шчорса ў Гродне. У выніку ўзгарання пашкоджана маёмасць на плошчы 0,5 квадратнага метра.
Прычыны пажараў высвятляюцца.