У Беларусі распачаўся чароўны час Адвэнта
Адвэнт — гэта чатырохтыднёвы перыяд перад святам Божага Нараджэння, прызначаны для падрыхтоўкі людзей да прыняцьця нованароджанага Езуса Хрыстуса. Скончваецца 25 снежня з надыходам свята Божага Нараджэння, якое ў Беларусі яшчэ называюць Калядамі ці Раством Хрыстовым.
Адвэнт звязаны са шматлікімі цікавымі традыцыямі. Напрыклад, традыцыя ўпрыгожвання дзвярэй хат адвэнтным вянком. Адвэнтны вянок мае глыбокую сімволіку, звязаную з чаканнем і надзеяй. Яго вырабляюць з зялёных яловых або піхтавых галінак, якія ўкладваюцца ў круг, што сімвалізуе вечнасць і бесперапыннасць.