Слонімскія выратавальнікі і школьнікі навучаюць грамадзян правілам бяспекі

Фота: МНС

Выратавальнікі звярнулі ўвагу слонімцаў на недапушчальнасць выпальвання сухой расліннасці і папярэдзілі, што за гэтае дзеянне прадугледжана адміністрацыйная і нават крымінальная адказнасць.

Фота: МНС

Прадстаўнікі МНС і юныя актывісты маладзёжнай арганізацыі навучылі жыхароў раённага цэнтра правілам карыстання першаснымі сродкамі пажаратушэння і парэкамендавалі ўстанавіць у жыллі аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі.

Фота: МНС

Усе ўдзельнікі мерапрыемства атрымалі ў падарунак інфармацыйныя буклеты і брашуры з парадамі па бяспецы.

Чытайце таксама: Як пазбегнуць пажараў: у Слонімскім раёне правялі сустрэчу з вяскоўцамі

Читайте на сайте