Пра надвор'е
p style=text-align: justify;
Сёння надвор'е на тэрыторыі Беларусі ў асноўным вызначала вобласць павышанага атмасфернага ціску, толькі па паўночным захадзе адчувалася ўздзеянне франтальнага падзелу. Там месцамі адзначаліся навальніцы. А па паўднёвым захадзе максімальная тэмпература паветра дасягала 30-31 градуса цяпла.nbsp;br br
Заўтра магнітных бур на тэрыторыі нашай краіны не прагназуецца.br br
Геамагнітны фонnbsp; ад спакойнага да слабаўзбуранага.br br
Некалькі народных прыкмет: калі буслы рыхтуюцца адлятаць у вырай, восень чакаецца халодная. Калі ранішні туман хутка знікае, то можна спадзявацца, што надвор'е яшчэ парадуе нас цяплом.br br Інфармацыя з гісторыі метэаназіранняў на 20 жніўня: самая халодная ноч была на станцыі Лынтупы ў 2015 годзе - менш за 1,5 градуса цяпла. А самы цёплы дзень у 1946nbsp; у Васілевічах - тэрмометры паказалі плюс 38 градусаў./p