Новости по-русски

Пра надвор'е

Заўтра магнітных бур на тэрыторыі нашай краіны не прагназуецца. Геамагнітны фон  слабаўзбураны.

20 мая ў народным календары Антоній. Казалі: “На Святы Антоній сей авёс для коней, а як удасца, дык і прадасца”. А таксама прыкмячалі: калі ўначы па вадзе і ў нізінах сцелюцца туманы, якія знікаюць пасля ўсходу сонца, будзе добрае надвор'е.

Інфармацыя з гісторыі метэаназіранняў. Самая халодная ноч была ў Докшыцах у 2002 годзе - амаль 3 градусы марозу, а самы цёплы дзень у 1979 - у Васілевічах тэрмометры паказалі 31 градус цяпла.

Читайте на 123ru.net