Пра надвор’е
p
Сёння надвор’е на тэрыторыі Беларусі вызначала зона павышанага атмасфернага ціску, сфарміраваная ў вільготных паветраных масах. Ноччу па ўсходзе краіны - уплыў франтальнага падзелу. У асобных раёнах адзначаўся туман, на дарогах - галалёдзіца. Заўтра магнітных бур на тэрыторыі нашай краіны не прагназуецца. Геамагнітны фон ад спакойнага да слабаўзбуранага./pp 18 снежня - Сава. У гэты дзень назіралі, як дым з коміна выходзіць, па ім прадказвалі надвор’е. Калі адразу ўверх ідзе, нібы стаўбом уздымаецца, чакай марознага надвор’я. Калі ж волакам ідзе, нібыта засцілае зямлю, будзе непагадзь./pp Інфармацыя з гісторыі метэаназіранняў на 18 снежня. Самая нізкая начная тэмпература паветра была ў Брагіне ў 1997 годзе – амаль 28 з паловай градусаў марозу, а дзённы тэмпературны максімум адзначаны ў Брэсце ў 2019 – больш за 12 градусаў цяпла./p