Новости по-русски

Замах ФБР (ц)і ЦРУ на Лукашенку

D3.ru 

https://www.belta.by/president/view/lukashenko-zajavil-o-gotovivshemsja-na-nego-i-synovej-pokushenii-437698-2021/

Сёння падчас наведвання Шклоўскага раёна Лукашэнка заявіў, што на яго рыхтавала замах ФБР (ц)і ЦРУ.

«У планах — захоп дзіцяці, аднаго, другога, як атрымаецца … «пасадзім у пограб» … дарэчы, у Гомельскай вобласці і пограб падрыхтавалі. Мы затрымалі групу. Яны нас прывялі, паказалі, як гэта ўсё планавалі. Я маўчаў. Затым мы выявілі працу відавочна замежных спецслужбаў — хутчэй за ўсё ЦРУ, ФБР, не ведаю, хто там з амерыканцаў працаваў. Мы выявілі іх жаданне з'явіцца ў Мінск і заняцца арганізацыяй замаху на прэзідэнта і дзяцей.

Паводле яго слоў, Мінск па адпаведных каналах папярэдзіў пра гэта Маскву, «каб былі ў тэме».

Затым АНТ паказаў кадры захопу Юрася Зяньковіча і Аляксандра Фядуты, сцвярджаючы, што спынена дзейнасць тэрарыстычнай групы, якая збіралася займацца фізічнай ліквідацыяй Лукашэнкі і членаў яго сям'і. Сюжэт пракаментаваў кіраўнік КДБ Іван Церцель.

Паведамляецца, што пераварот нібыта быў прызначаны на чэрвень–ліпень. Доказная база, якая з'явілася ў эфіры АНТ — размовы ў зуме Фядуты, Зянковіча і яшчэ пяцярых чалавек. Ніякіх згадак зброі ці канкрэтных сведчанняў падрыхтоўкі «мяцяжу» не прагучала.

Написал спадар Ad_libitum на belarus.d3.ru / комментировать

Читайте на 123ru.net