Пра надвор'е
p/pp
Заўтра магнітных бур на тэрыторыі нашай краіны не прагназуецца. Геамагнітны фон уначы і раніцай узбураны, далей - ад спакойнага да слабаўзбуранага./pp/pp
У праваслаўных вернікаў заўтра вялікае свята - Светлае Хрыстова Уваскрэсенне. Нашы продкі прыкмячалі: калі на Вялікдзень неба вельмі яснае і сонейка гуляе, гэта абяцае даволі добры ўраджай і чырвонае лета; калі ў першы дзень Вялікадня непагадзь або дождж, то ўся вясна будзе дажджлівай. Лета будзе вельмі дажджлівым, калі на другі дзень Вялікадня будзе яснае надвор'е. Сухое лета будзе ў тым выпадку, калі другі дзень Вялікадня пахмурны./pp Інфармацыя з гісторыі метэаназіранняў: cамая халодная ноч была ў Гродне ў 1971 годзе - амаль 5 градусаў марозу, а самы цёплы дзень у 2018-м - у Брагіне тэрмометры паказалі 30 з паловай градусаў цяпла./p