Новости по-русски

Вугоршчына зьняла частку агароджаў на мяжы са Славеніяй

Вугоршчына зьняла частку агароджаў на мяжы са Славеніяй

Улады Вугоршчыны абвясьцілі аб зьняцьці часткі драцяной агароджы на мяжы са Славеніяй. Раней Эўрапейскі Зьвяз расцаніў ўзьвядзеньне пагранічных перашкод на шляху ўцекачоў з Блізкага Ўсходу як парушэньне права на свабоду перамяшчэньня. Прынятаму ў суботу рашэньню Будапэшту папярэднічала аднаўленьне працы асноўнага пагранічнага пераходу паміж Харватыяй і Сэрбіяй.

Агенцтва Associated Press паведамляе, што захады па аблягчэньні перамяшчэньня празь межы ўжытыя праз два дні пасьля саміту ЭЗ, на якім абмяркоўваліся пэрспэктывы выхаду з крызісу. Прадстаўнікі 28 краін ЭЗ выказалі відавочную занепакоенасьць недахопам эфэктыўнага ўзаемадзеяньня саюзных дзяржаў і ўзаемнай нядобразычлівай рыторыкай.

Закрыцьцё вугорскімі ўладамі мяжы з Сэрбіяй, якое адбылося 15 верасьня, выклікала захады ў адказ з боку Бялграду, якія, у сваю чаргу, вымусілі каля 70 тысяч мігрантаў накіравацца па сэрбскай тэрыторыі да мяжы з Харватыяй. Там ім і ўдалося працягнуць падарожжа ў бок Аўстрыі, Нямеччыны і некаторых іншых эўрапейскіх краін, якія пагадзіліся даць ім прытулак.

Кіраўнік Радыё Бялград-1 Джорджэ Ўладзіч назваў зьмякчэньне адносінаў паміж Сэрбіяй і Харватыяй вынікам ціску Эўрапейскага Зьвязу на некаторыя дзяржавы, каб ліквідаваць супярэчнасьці і выпрацаваць адзіны падыход да вырашэньня праблемы ўцекачоў.

Читайте на 123ru.net