«Беларусы ўпадабалі турэцкі All inclusive без расейцаў» — экспэрт па турызму пра папулярны напрамак і тэракт у Стамбуле
Свабода запытала ў экспэрта ў галіне турызму Ліліі Кобзік, ці паўплывае тэракт у Стамбуле на плынь беларускіх турыстаў у Турцыю, і ці будуць тур-апэратары вяртаць грошы тым, хто ўжо набыў пуцёўкі, але баіцца ехаць на курорт.