Вандроўка трыццаць сёмая. Старое сяло
У сёлетнім верасні Рагачоўшчына прымае гасцей Дня беларускага пісьменства. Таму чарговы маршрут вандроўкі быў у вёску, звязаную з жыццёвым лёсам народнага пісьменніка Беларусі Міхася Лынькова.