$ 400 млн гатоўкай за чатырох грамадзянаў ЗША: дэталі ўгоды ўладаў ЗША з Іранам
Чацьвёра амэрыканскіх грамадзянаў, захопленых у Іране і абвінавачаных у шпіянажы, былі вызваленыя ня ў выніку палітычных дамоўленасьцяў, як раней прадстаўляў Дзяржаўны дэпартамэнт, а пасьля выплаты выкупу: грошы былі дастаўленыя ў Іран на грузавым самалёце без апазнавальных знакаў у студзені 2015 году.