Беларуская чыгунка выбачылася перад пасажырамі, якім не хапіла месцаў у цягніку да Вільні
Беларуская чыгунка папрасіла прабачэньня ў пасажыраў сёньняшняга ранішняга цягніка № 801 Менск — Вільня, якім не хапіла пасадачных месцаў.
«У сувязі з правядзеньнем працаў па пастаноўцы на плянавы рамонт дызель-цягніка, які курсіруе па маршруце Менск — Вільня № 801/802 (у трохвагонным варыянце), з 6 жніўня была заплянавана зьмена саставу. У продаж паступілі месцы на дызель-цягнік у чатырохвагонным варыянце. Па тэхнічных прычынах заплянаваны да адпраўленьня састаў у рэйс выйсьці ня змог», — гаворыцца ў паведамленьні, разьмешчаным на сайце Беларускай чыгункі.
«Прымаючы пад увагу 100-працэнтны продаж білетаў, было прынятае рашэньне аб выдачы ў рэйс іншага (які быў у наяўнасьці) рухомага саставу зь меншай колькасьцю пасадачных месцаў, — растлумачылі на чыгунцы. — Беларускай чыгункай былі адпраўлены ў Вільню ўсе жадаючыя пасажыры. На наш жаль, некаторым пасажырам прыйшлося ехаць стоячы. Пасажырам, якія вырашылі адмовіцца ад паездкі, быў вернуты кошт праязных білетаў у поўным аб’ёме».
Беларуская чыгунка запэўніла, што «перавозка пасажыраў адпраўленьнем зь Вільні цягніком № 802 6 жніўня і зь Менску цягніком № 801 7 жніўня будзе забясьпечана».
Пра гэта інфармуе агенцтва БелаПАН.