Крэмль мае намер выкарыстоўваць тэрыторыю Беларусі для стварэньня гібрыдных пагроз, — даклад аналітычнага цэнтру
Расея хоча ператварыць Беларусь у «шэрую зону», якая будзе крыніцай пагроз бясьпекі і стабільнасьці краінам Захаду і Ўкраіне. Гэта можа абярнуцца стратай сувэрэнітэту і нацыянальнай катастрофай для беларускага народу.