Пілігрымы ў Росіцы. Спецыяльны фотарэпартаж “ННВ”

З 2 па 3 жніўня ў Росіцы ў Верхнядзвінскім раёне праходзілі ўрачыстасці ў гонар благаслаўлёных марыянаў Юрыя Кашыры і Антонія Ляшчэвіча — двух святароў, якіх нацысты спалілі разам з жыхарамі вёскі.
Пілігрымы ў Росіцы. Фота Сержука Серабро

У Росіцу, якая знаходзіцца на паўночным захадзе Верхнядзвінскага раёну, пілігрымы з усёй Беларусі дабіраліся самым розным транспартам. Пешая пілігрымка сёлета ішла ў Росіцу з Друі, у ёй, як паведамляе сайт парафія унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мёрах, прынялі ўдзел 110 чалавек.

Прыэм у саўты ля касцёла Найсвяцейшай троіцы ў Росіцы. Фота Сержука Серабро

Пілігрымы ў Росіцы. Фота Сержука Серабро

Урачыстасці пачаліся 2 жніўня ў 18:00 з адмысловай імшы для пілігрымаў і цягнуліся праз усю ноч да заключнай імшы, якая адбылася 3 жніўня ў 10:00.

Начная споведзь біскупу. Пілігрымы ў Росіцы. Фота Сержука Серабро

Пілігрымы ў Росіцы. Фота Сержука Серабро

У санктуарый Росіцы на ўшанаванне мучанікаў Другой сусветнай вайны прыехалі біскуп Віцебскі Алег Буткевіч і апостальскі адміністратар грэка-католікаў у Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек. Біскуп прымаў удзел у імшы, якая служылася апоўначы, а таксама ў заключнай імшы.

Сцяг скаўтаў. Пілігрымы ў Росіцы. Фота Сержука Серабро

Даведка “ННВ”:

У канцы зімы іпачатку вясны ў трохкутніку Себеж — Асвея — Полацк нацысты праводзілі карную аперацыю “Winterzauber” (“Зімовае чараўніцтва”). 16—18 лютага карнікі знішчылі ў Росіцы 206 жыхароў вёскі. Частку вяскоўцаў спалілі ў хатах, а вялікую групу людзей сагналі ў стайню і таксама падпалілі. З жахарамі Росіцы загінулі мясцовыя святары Юрый Кашыра і Антоній Ляшчэвіч, якія былі забітыя разам са сваімі парафіянамі. 13 чэрвеня 1999 года росіцкія ксяндзы былі абвешчаныя Папам Рымякім Янам Паўлам II блаславёнымі. Крыху больш чым праз год у Росіцы адбылося паўторнае асьвячэньне касьцёла Найсвяцейшай Троіцы.

Біскуп Віцебскі Алег Буткевіч у Росіцы. Фота Сержука Серабро

Скаўты на завяршаючай урачыстасці імшы ў Росіцы. Фота Сержука Серабро

Біскуп Віцебскі Алег Буткевіч у Росіцы. Фота Сержука Серабро

Пілігрымы ў Росіцы. Фота Сержука Серабро

Пілігрымы ў Росіцы. Фота Сержука Серабро

Імша пад час урачыстасцяў у Росіцы. Фота Сержука Серабро

Імша пад час урачыстасцяў у Росіцы. Фота Сержука Серабро

Імша пад час урачыстасцяў у Росіцы. Фота Сержука Серабро

Пілігрымы ў Росіцы. Фота Сержука Серабро

Імша пад час урачыстасцяў у Росіцы. Фота Сержука Серабро

Скаўты на завяршаючай урачыстасці імшы ў Росіцы. Фота Сержука Серабро

Імша пад час урачыстасцяў у Росіцы. Фота Сержука Серабро

Пілігрымы ў Росіцы. Фота Сержука Серабро

Читайте на 123ru.net