Тэматычны эфір на тэлеканале "Беларусь 3" да Дня жанчын
8 сакавіка тэлеканал "Беларусь 3" прапануе падборку яркіх канцэртных праграм і савецкага кіно для глядачак усіх узростаў. Пачнецца тэматычны паказ у 08:05 анімацыйнай стужкай "Пунсовая кветачка". На працягу дня ў праграме культурнага канала добрыя казкі "Мэры Попінс, да пабачэння" і "Варвара-краса, доўгая каса", камедыі "Па сямейных абставінах", "Вяселле ў Малінаўцы" і "Беражыце жанчын".
У гэты дзень на культурнай кнопцы музыка на любы густ. Так, у 13:30 эфір упрыгожыць тэлеверсія канцэрта Маладзёжнага тэатра эстрады "Жаночы хіт". У 18:00 да экранаў запрашае ансамбль народнай музыкі "Бяседа" з канцэртнай праграмай "Вітаем вас!", у якой будуць прадстаўлены як новыя, так і даўно любімыя песні.
У завяршэнні святочнага вечара ў 23:20 на канале выйдзе "Belcanto" - сольны канцэрт дзвюх оперных дзіваў - народнай артысткі Беларусі Анастасіі Масквіной і заслужанай артысткі нашай краіны Аксаны Волкавай.