Тэматычны эфір тэлеканала "Беларусь 3" да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

У гонар галоўнага свята беларускай дзяржаўнасці - Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь - тэлеканал "Беларусь 3" падрыхтаваў тэматычны эфір. Увазе гледачоў мы прадстаўляем тэлеверсіі канцэртных праграм, мастацкія і дакументальныя фільмы айчыннай вытворчасці.

Паказ тэматычнага кіно на канале адкрые ў 07:35 любімая гісторыя "Прыгоды Бураціна". На працягу дня гледачы могуць убачыць стужкі "Вадзіцель аўтобуса", "На іншым беразе", "Белыя росы", а ў 14:50 адбудзецца тэлепрэм'ера меладрамы "Кіношнікі".

У 14:10 у праграме "Беларусь 3" будзе дакументальная стужка рэжысёра Яўгена Сяцько «Апошняя сведка. Імгненні жыцця» (Беларусьфільм, 2023), якая правядзе гледача дарогамі вайны ад яе пачатку да вялікай Перамогі, дапаможа адчуць радасць і боль сведкаў тых страшных падзей.

У 19:30 у эфіры запланавана прэм'ера фільма рэжысёра Надзеі Габец "Мой Дзень Перамогі" (Белтэлерадыёкампанія, 2024). Апавяданне вядзецца ад першай асобы - карэннай жыхаркі Белавежскай пушчы. Гэта фільм-разважанне аб уласным "я", які аб'ядноўвае некалькі тэм: гісторыю Белавежскай пушчы, гісторыю непасрэдна сям'і Габец і Дзень Перамогі.

Святочным музычным напаўненнем тэлеканала стануць гала-канцэрт ХХVII тэлевізійнага фестывалю армейскай песні "Звязда" і гала-канцэрт калектываў мастацкай самадзейнасці г. Мінска "Мінск. Шляхамi мар i ўспамiнаў» (у рамках рэспублiканскага фестывалю "Беларусь – мая песня").

Завершым святочны эфір на "Беларусь 3" тэлеверсіяй урачыстага сходу і святочнага канцэрта да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.

Читайте на 123ru.net